17 мая 2022 года для маладых спецыялістаў універсітэта адбыўся псіхалагічны трэнінг «Процідзейнічаць нельга супрацоўнічаць. Стадыі эфектыўных зносін».
У працэсе трэнінгу ўдзельнікі азнаёміліся з камунікатыўнымі рызыкамі і спосабамі іх пераадолення, навучыліся прагназаваць наступствы сацыяльнага ўзаемадзеяння, выпрацоўваць асабістую тактыку пабудовы доўгатэрміновых сяброўскіх адносін.
У гульнявым фармаце даследавалі моцныя і слабыя бакі ў зносінах, распрацоўвалі ўпадабаныя стратэгіі паводзін у канфліктнай сітуацыі.