Вынікі завочнай алімпіяды "Адкрываю свет педагагічных прафесій" падведзены на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Мерапрыемства адбылося ў рамках правядзення шматпрофільнай алімпіяды «Алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта». На конкурс навучэнцы 7 - 11 класаў і каледжаў Гродзенскай вобласці прадставілі больш за 60 работ.
Праекты ўдзельнікаў, прадстаўленыя на алімпіяду, былі прысвечаны пытанням педагагічнай накіраванасці: фарміраванню іміджу педагога, выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, даследаванню лёсаў педагогаў – герояў Вялікай айчыннай вайны, вывучэнню вобраза педагога ў класічным і сучасным мастацтве, перспектывам выкарыстання краязнаўчага матэрыялу ў адукацыйным працэсе.
Пры ацэнцы работ журы звяртала ўвагу на творчы падыход, актуальнасць і навізну прапанаваных рашэнняў, практычную значнасць праекта, дакладнасць выкладання думак, якасць афармлення тэксту, дадаткаў і прэзентацый, а таксама арфаграфічную, пунктуацыйную і маўленчую пісьменнасць удзельнікаў алімпіяды.
Сярод навучэнцаў каледжаў першымі сталі навучэнцы Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Антановіч і Нарыне Аракелян. Другое месца заняла навучэнка Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Крупко, трэцяе - навучэнцы Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Талкун, Юлія Коўза і Дар'я Астрэйка.
Вучаніца ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска" Лізавета Марцінкевіч і вучаніца ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма" Ганна Брыгадзір падзялілі першае месца ў групе вучняў 11 класа. Другое месца занялі вучаніца ДУА «Гімназія №1 г.Масты» Воранава Марыя і вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Шчучына» Аляксандр Сухоцкі і Ангеліна Васільчык. Трэцяе месца ў вучаніцы ДУА «Путрышкаўская сярэдняя школа» Евы Асьмаковай, вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Масты» Ангеліны Лук'яненка і вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні» Юліі Рабіновіч.
Першымі сярод навучэнцаў 9-10 класаў сталі вучаніца 9 класа ДУА "Гімназія нумар 1 г.Масты" Вікторыя Лінкевіч і вучань 9 класа ДУА "Сярэдняя школа № 23 г. Гродна" Аляксей Дзярэчанік. Другое месца заняў вучань 10 класа ДУА «ДУА «Гімназія № 1 г. Астраўца» Алег Хацяновіч. На трэцім месцы вучаніца 10 класа ДУА "Мілевіцкі навучальна-педагагічны комплекс" Анастасія Заяц.
Першай сярод 7-8 класаў стала вучаніца 8 класа ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Шчучына" Утоўка Ксенія. Другое месца заняла вучаніца 7 класа ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма" Кацярына Кудравец. Трэцяе месца заняла вучаніца 8 класа ДУА «Дакурнішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» Эрыка Болзан.