На базе дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Тэалін адбылася патрыятычная акцыя "Ветэран жыве побач", удзельнікамі якой сталі члены валанцёрскага атрада "Цёплыя рукі" Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навучэнцы пад кіраўніцтвам выхавацеля інтэрната Пагарцавай Н.І. акультурвалі тэрыторыю дома-інтэрната: зграбалі скошаную траву на газонах, падмяталі тратуарныя дарожкі, фарбавалі тратуарныя абочыны, перасаджвалі кветкі.
Таксама ўдзельнікі пагутарылі з жыхарамі дома-інтэрната, якія расказалі ім пра сваё жыццё, падзяліліся цікавымі гісторыямі. Зносіны атрымаліся нязмушаныя і па-хатняму цёплыя.