Прадстаўнікі клуба ЮНЕСКА "Ларгавіта" Гуманітарнага каледжа прынялі ўдзел у Міжнародным маладзёжным форуме "Валанцёрства ў справе захавання культурнай спадчыны на прасторы Садружнасці" ў горадзе Гулістан Рэспублікі Таджыкістан.
Афіцыйнае адкрыццё адбылося на тэрыторыі навучальнага цэнтра Нацыянальнага банка Таджыкістана паблізу паўночнай сталіцы рэспублікі. У форуме прынялі ўдзел дэлегаты з сямі краін Садружнасці незалежных дзяржаў: Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Кыргызстан, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Малдова.
Прывітаў удзельнікаў на цырымоніі адкрыцця Мікіта Японаў, аташэ Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў горадзе Ходжэнт, і Раман Масан, кіраўнік Хаджэнцкага аддзялення Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Таджыкістане.