Прафарыентацыйная сустрэча з патэнцыяльнымі абітурыентамі адбылася на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ў рамках супрацоўніцтва з сярэднеспецыяльнымі ўстановамі адукацыі.
Перад юнакамі выступілі дэкан факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Віктар Беларазаровіч і загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэй Гецэвіч. Таксама ў гасцей была магчымасць паразмаўляць з выкладчыкамі і студэнтамі спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»
Для студэнтаў каледжа была арганізавана экскурсія па галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы, падчас якой яны змаглі даведацца пра багатую гісторыю нашага ўніверсітэта.