У суботу, 25 чэрвеня, у 11.00 на плошчы Леніна адбудзецца ўрачысты выпуск афіцэраў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гэта 12 выпуск курсантаў вайсковага факультэта.
28 выпускнікоў атрымаюць дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы і лейтэнанцкія пагоны і аб'явяць Кодэкс Гонару афіцэра. Сярод выпускнікоў-курсантаў гэтага года - 13 чалавек на працягу трох з паловай гадоў у складзе роты ганаровай варты прымалі актыўны ўдзел у правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў горада Гродна і вобласці; чатыры выпускнікі атрымліваюць дыплом з адзнакай.