Плён сваёй пяцігадовай працы дэманстравалі выпускнікі спецыяльнасці "Дызайн (гарнітура і тканін)". Дзяржаўны экзамен складаўся з дзвюх частак. У час першай выпускнікі прэзентавалі калекцыі касцюмаў, а пасля абаранялі свае дыпломныя праекты.
Дзяржаўны экзамен атрымаўся відовішчным, бо студэнты грунтоўна падрыхтаваліся да выпускнога іспыту і падрыхтавалі яркія дэфіле. У кожную лінейку касцюмаў аўтары заклалі асаблівыя сэнсы, кожны элемент - невялікая загадка, якая адкрывае дзверы ў свет моды.
Пра ўсе таямніцы сваіх работ выпускнікі расказвалі ў другой частцы дзяржэкзамену, абараняючы дыпломныя праекты.