Спаборніцтвы прайшлі ў рамках Тыдня моладзі, які стартаваў 20 чэрвеня. Спартыўны дзень адбыўся пад дэвізам "Моладзь За спорт!".
Спаборніцтвы прайшлі на базе інтэрната па вуліцы Дубко нашага ўніверсітэта. Рабяты згулялі ў баскетбол 3х3, мініфутбол і валейбол. Усё выдатна правялі час і зарадзіліся пазітывам. Таксама ў рамках тыдня моладзі адбыўся адкрыты дыялог са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Гоеем пад назвай "З моладдзю на роўных".
У рамках святочнага тыдня таксама прайшлі экскурсія па Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы для маладых вучоных і круглы стол "Шлях у навуку: ад ідэі да рэалізацыі". Важнай часткай Тыдня моладзі і студэнцтва сталі акцыя “Памяць” і аўтапрабег па спаленых фашыстамі вёсках.
На 24 чэрвеня запланавана працоўная акцыя "#За дело!", якая пройдзе ў Каложскім парку, а 25 чэрвеня купалаўцы адправяцца ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю з акцыяй "Творым дабро разам". Завершыць тыдзень моладзі майстар-клас творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы, які пройдзе ў навучальным корпусе па вуліцы Леніна, 32.