Семінар "Год гістарычнай памяці: новыя напрамкі турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці" для прадстаўнікоў раённых аддзелаў спорту і турызму прайшоў на базе Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках семінара прадстаўнікі райвыканкамаў азнаёміліся з распрацоўкамі новых турыстычных маршрутаў, якія прадставілі студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць", выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны ўніверсітэта.
Удзельнікі падзеі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі турыстычнай сферы і падзяліліся досведам.