Сёння, 20 ліпеня, пачаўся прыём дакументаў у каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гуманітарным каледжы першымі абітурыентамі, якія падалі заявы на паступленне ў навучальную ўстанову, сталі Эвеліна Грыгаровіч (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя"), Міхалоўская Таццяна (спецыяльнасць "Дызайн (графічны)"), Сярэдзіч Вераніка (спецыяльнасць "Турызм і гасціннасць"). Дырэктар Наталля Валковіч уручыла дзяўчатам памятныя сувеніры і пажадала ўдала прайсці ўступныя іспыты і стаць навучэнцамі каледжа. Абітурыенты адзначылі, што на іх выбар паўплываў дзень адчыненых дзвярэй, на якім ім удалося пабываць.
Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыта новая спецыяльнасць "Педагагічнае суправаджэнне". Спецыяльнасць накіравана перш за ўсё на суправаджэнне дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў адукацыйным працэсе.
Натуральна, абітурыентаў чакаюць у Лідскім і Тэхналагічным каледжах, дзе будуць вельмі рады новым членам купалаўскай сям'і.
Прыём дакументаў на базе 9 класаў заканчваецца 3 жніўня. Гэта датычыцца тых, хто паступае на навучанне за кошт сродкаў бюджэту, і тых, хто будзе здаваць уступныя іспыты. У тых, хто паступае на платнай аснове без уступных іспытаў, прымаць дакументы будуць па 14 жніўня.
Прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і для тых, хто здае ўступныя іспыты па спецыяльнасці, будзе праходзіць па 12 жніўня, на платнай аснове без уступных іспытаў - па 17 жніўня.