Цяпер у тэхнапарку 27 рэзідэнтаў, якія развіваюць інавацыйны бізнес у самых розных сферах. Двое з іх атрымалі статус рэзідэнта ўчора, 1 жніўня.
Два новыя офісы рэзідэнтаў размясціліся на вытворчых плошчах другой чаргі Тэхнапарка. Кампанія пад брэндам "CREAM" займаецца стварэннем адзення з выкарыстаннем 3D-мадэлявання і 3D-дызайну. У планах у кіраўніцтва кампаніі - развіццё і далейшае ўкараненне ўласнага брэнда на беларускі рынак і замежжа.
"Ідэя праекта прыйшла адносна нядаўна, але так як я прадаю жаночае адзенне больш за дзесяць гадоў, то зразумела, што хачу выходзіць на новы ўзровень, а менавіта вырабляць адзенне сама з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій", - падзялілася дырэктар кампаніі Марыя Санюк.
Яшчэ адна кампанія - "Склад квэстаў" - спецыялізуецца на стварэнні аўтарскіх квізаў і квэстаў, якія дапамогуць раскрыць ва ўдзельнікаў творчыя здольнасці.
«Асноўная задача праекта - стварэнне ўнікальных квэстаў для людзей любога ўзросту і статусу. Наш дэвіз «Навучайся гуляючы», гэта значыць, дзякуючы аўтарскім квэстам студэнты, напрыклад, могуць падрыхтавацца да сесіі, а школьнікі да кантрольнай працы», - адзначылі распрацоўшчыкі праекту.
Галоўная ўмова, каб стаць рэзідэнтам Тэхнапарка, - кампанія павінна прапаноўваць інавацыйную ідэю, аналагаў якой няма. Кіраўніцтвам вобласці і краіны не раз падкрэслівалася, што тэхнапаркі - гэта адна з ключавых кропак росту рэгіянальнай эканомікі. Нягледзячы на сваю маладосць, Навукова-тэхналагічны парк Купалаўскага ўніверсітэта ўжо паспеў стаць знакавым аб'ектам Гродзенскай вобласці.