Ужо трэці раз Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адчыніў свае дзверы для замежных гасцей, якія хочуць глыбей вывучыць рускую мову ў Летняй акадэміі рускай мовы.
Студэнты Летняй акадэміі рускай мовы актыўна працуюць над навуковымі праектамі - гэта ключавое адрозненне ад Летняй школы рускай мовы, дзе праца па стварэнні навуковых тэкстаў не прадугледжана.
Усе даследаванні студэнты з Германіі і Венесуэлы праводзяць на гродзенскім матэрыяле. Гэта дазваляе ім не толькі пашырыць свае веды ў галіне прыкладной лінгвістыкі, але і пазнаёміцца з культурай Беларусі і асаблівасцямі цудоўнага Гродна.