Прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, 26 і 27 жніўня наведаў Рэспубліку Комі, Расійская Федэрацыя.
У ходзе візіту Андрэй Праневіч выступіў на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Комі і Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыі Кіраўніка Рэспублікі Комі. Прыняў удзел у рабочай сустрэчы з міністрам адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Комі Наталляй Якімавай.
Андрэй Праневіч прадставіў расійскім калегам магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта ў галіне адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі на Біржы дзелавых кантактаў паміж прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Комі.
Таксама былі праведзены перамовы аб супрацоўніцтве з кіраўніцтвам Сыктыўкарскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Піцірыма Сарокіна, Сыктыўкарскім лясным інстытутам, Комі рэспубліканскім інстытутам развіцця адукацыі, Федэральным даследчым цэнтрам «Комі навуковы цэнтр Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.
У рамках візіту беларускай дэлегацыі Андрэй Францавіч наведаў Сыктыўкарскі дзіцячы тэхнапарк "Кванторыум", Цэнтр лічбавай адукацыі дзяцей "IT-cube" у Сыктыўкары і Гімназію мастацтваў пры Кіраўніку Рэспублікі Комі, дзе азнаёміўся з навуковым і адукацыйным патэнцыялам арганізацый.