На базе ваеннага факультэта прайшоў адзіны дзень бяспекі ваеннай службы. Было арганізавана 6 навучальных кропак, на кожнай з якіх можна было азнаёміцца з правіламі бяспечных паводзін у той ці іншай сітуацыі.
Прысутныя даведаліся, як трэба сябе паводзіць пры правядзенні гаспадарчых работ, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, стрэльбаў, як правільна прымяняць гаруча-змазачныя матэрыялы, што рабіць у выпадку пажару, як аказваць першую медыцынскую дапамогу, як правільна выконваць правілы бяспекі пры абслугоўванні і правядзенні заняткаў на ваеннай тэхніцы.
Дадзеныя карысныя навыкі могуць спатрэбіцца не толькі пры нясенні вайсковай службы, але і ў побыце.