Студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пабывалі на прэзентацыі інфармацыйнага рэсурсу “База даных “Гродзенская губерня”, які змяшчае больш за 650 дакументаў аб палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным жыцці Гродзеншчыны ў перыяд 1801-2020 гг.
Арганізатарам гэтай прэзентацыі з'яўляецца Дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага». Удзельнікі прэзентацыі пазнаёміліся з магчымасцямі інфармацыйнага рэсурсу “База даных “Гродзенская губерня”, а таксама даведаліся падрабязную інфармацыю аб распрацоўцы і будучым выкарыстанні дадзенага рэсурсу.