Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы экалогіі - 2022", якая праходзіць ужо 17-ы раз, сабрала больш за 120 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Чэхіі, Польшчы.
На пленарным пасяджэнні прадстаўлены 6 дакладаў вучоных з НАН Беларусі, ГрДУ імя Янкі Купалы (Беларусь), ФДГАУ "Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта" (Расія), Паморскай Акадэміі ў Слупску (Польшча). Падчас секцыйных пасяджэнняў будуць заслуханы больш за 50 дакладаў, у тым ліку анлайн.
Абмеркаванне навуковых пошукаў удзельнікаў канферэнцыі праходзіць у секцыях "Устойлівае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету", "Устойлівае выкарыстанне і ахова расліннага свету", "Экалагічны маніторынг прыродных рэсурсаў".
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Піцірыма Сарокіна.