11-ы сезон курсаў павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў "Універсітэт адукацыйных інавацый" стартаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Арганізатары курсаў прысвяцілі новы сезон тэхналогіі распрацоўкі лічбавых навучальна-метадычных комплексаў.
Купалаўскі ўніверсітэт першым у краіне здзейсніў чарговы крок у засваенні лічбавых тэхналогій навучання, мы зрабілі стаўку на адаптыўнасць і інтэрактыўнасць лічбавага навучальнага кантэнту, пастаянную зваротную сувязь са студэнтамі, выкарыстанне розных спосабаў сеткавай вучэбнай камунікацыі, – адзначыла ў прывітальным слове начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй.
- Лічбавыя вучэбна-метадычныя комплексы - гэта своеасаблівае ядро вакол, якога могуць і павінны развівацца педагагічныя інавацыі, адбывацца працэсы якаснага паляпшэння рэзультатыўнасці адукацыйнага працэсу, у тым ліку ўдасканальвацца механізмы ацэнкі і самаацэнкі навучальных дасягненняў студэнтаў.
Распрацоўнікам вучэбнай праграмы курсаў, каардынатарам каманды мадэратараў, адміністратарамЛічбавай адукацыйнай платформы ўніверсітэта выступіў загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга. У лік мадэратараў курсаў уключаны 12 выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы і Тэхналагічнага каледжа, якія маюць вопыт распрацоўкі і ўкаранення ў навучальны працэс лічбавых навучальна-метадычных комплексаў.
Інфармацыйна-метадычным асяроддзем курсаў у чарговы раз стаў Педагагічны партал, арыентаваны на арганізацыю інтэрактыўнага ўзаемадзеяння паміж мадэратарамі курсаў і слухачамі на працягу ўсяго перыяду навучання. Партал дазваляе ствараць курсы, напаўняючы іх разнастайным зместам: гэта могуць быць тэксты, прэзентацыі, відэаматэрыялы, інтэрактыўныя элементы, а таксама модулі для сумеснай працы над адукацыйнымі праектамі, форумы для правядзення дыскусій, ёсць магчымасць для адпраўкі слухачамі выкананых заданняў, іх ацэньвання і каментавання мадэратарамі. За тры гады выкарыстання на Педагагічным партале назапасілася вялікая колькасць каштоўных, запатрабаваных, эксклюзіўных па зместу матэрыялаў, да стварэння якіх маюць дачыненне не толькі мадэратары курсаў, але і іх слухачы. Партал даступны па спасылцы - e-courses.grsu.by.
Курсы павышэння кваліфікацыі дапамогуць выкладчыкам зрабіць першыя крокі па шляху распрацоўкі паўнацэнных лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў, адкрыюць шырокі спектр форм і метадаў работы з лічбавай вучэбнай інфармацыяй, дадуць магчымасць набыць карысны вопыт прафесійнага самаўдасканалення, супрацоўніцтва і прэзентацыі лічбавых прадуктаў.
Курсы будуць праходзіць два разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах у кампутарных класах (аўд. 220 і 227) па адрасе вул. Ажэшкі, 22.
Больш падрабязна пра курсы