Студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Сухадол заваяваў бронзавы медаль на міжнародных спаборніцтвах па каратэ BELARUS OPEN у катэгорыі 18-20 гадоў.
Чэмпіянат сабраў на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску больш за 700 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Азербайджана, Узбекістана, Арменіі. Былі разыграны медалі ў 66 індывідуальных катэгорыях па розных узростах у раздзелах ката і кумітэ.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця турніру бралі ўдзел намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля і міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя каратэ" Аляксей Багданаў. Акрамя беларускіх прадстаўнікоў, са словамі на дарогу выступіў і віцэ-прэзідэнт федэрацыі РФ па каратэ Віктар Хан.