Канферэнцыя прымеркавана да 20-годдзя кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і пройдзе 27 кастрычніка.
Праблемнае поле канферэнцыі шырокае. У сферы навуковых інтарэсаў ва ўдзельнікаў гісторыя і метадалогія псіхалагічных даследаванняў асобы і яе жыццёвага шляху, псіхалогія асобы як суб'екта вучэбнай і вучэбна-прафесійнай дзейнасці, псіхалогія асобы як суб'екта сужэнства і бацькоўства, псіхалогія асобы як суб'екта жыцця.
Навукоўцы таксама абмяркуюць псіхалогію асобы як суб'екта працоўнай дзейнасці, прафесійнай кар'еры, дзелавых зносін і арганізацыйных паводзін. Пагавораць аб сучасных метадах і тэхналогіях псіхалагічнай работы з асобай, макрасацыяльнай сітуацыі развіцця сучаснай асобы. Абмяркуюць псіхалогію навучальных, прафесійных, сямейных і жыццёвых крызісаў у развіцці асобы, а таксама новыя напрамкі прафесійнай псіхалагічнай дапамогі асобы.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская. Рэгламент канферэнцыі прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, стэндавых дакладаў, круглага стала.