Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў рэспубліканскай універсіяды-2021 і прымеркаванае да Дня трэнера, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. За сталом сабраліся кіраўніцтва ўніверсітэта, прафесарска-выкладчыцкі склад, ганаровыя госці і, вядома, трэнеры для таго, каб падвесці вынікі і выказаць словы падзякі і віншаванні ўсім, хто стварае спартыўную славу не толькі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, але і ўсёй краіны!
Рэспубліканская ўніверсіяда - адно з асноўных студэнцкіх спартыўных мерапрыемстваў. У ёй бяруць удзел усе ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзеленыя на чатыры групы. Варта адзначыць, што наш універсітэт адносіцца да 1-ай, самай прэстыжнай групы, у якой па выніках 2021 года купалаўцы заваявалі ганаровае другое месца! Зборныя каманды ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у 40 відах спаборніцтваў, занялі 17 прызавых месцаў. Пачынаючы з 2012 года мы 9 разоў уваходзілі ў лік прызёраў Універсіяды.
Як адзначыла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, спорт заўсёды займае асаблівае месца ў жыцці купалаўцаў, якія актыўна выступаюць за здаровы лад жыцця. Акрамя таго, ва ўніверсітэце развіваецца спорт высокіх дасягненняў.
- Купалаўцы выдатна сябе праяўляюць на спаборніцтвах самага рознага ўзроўню, уключаючы Алімпійскія гульні. І ролю трэнера ў поспеху спартоўца нельга пераацаніць. Менавіта настаўнікі знаходзяць у іх іскрынкі, якія потым ператвараюцца ў зоркі, якія ззяюць на небасхіле спартыўнай славы нашай краіны. Таму мы выказваем вялікую падзяку трэнерам за іх нялёгкую працу, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
Сярод гасцей мерапрыемства быў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Максім Малахоўскі, які адзначыў вялікі ўклад, які ўносіць Купалаўскі ўніверсітэт у развіццё спорту на Гродзеншчыне.
- Праца трэнера сапраўды няпростая. Важна знайсці падыход да спартоўцаў, у якіх зусім розны характар, думкі. Трэба ўмець разглядзець у чалавеку "пункты апоры", якія дапамогуць яму на прафесійным шляху, - падкрэсліў Максім Малахоўскі.
Шмат цёплых слоў было сказана падчас сустрэчы. Яна пакінула шмат яркіх успамінаў яе ўдзельнікам, якія зарадзяць пазітывам і дапамогуць у далейшай працы!