Гэтай восенню на працягу трох дзён 20 школьнікаў педагагічных класаў сярэдняй школы №7 горада Ваўкавыска бралі ўдзел у мностве яркіх і цікавых мерапрыемстваў.
У першы дзень працы лагера школьнікі прынялі ўдзел у акцыі "Гісторыя аднаго дня", пазнаёміліся з факультэтам біялогіі і экалогіі, сталі ўдзельнікамі практычнага занятку ў рамках курса "Арганізацыйная псіхалогія", а таксама забаўляльнага конкурсу "КрэаТэам". Завяршыўся насычаны дзень маладзёжнай вечарынкай.
Другі дзень лагера не менш насычаны. У праграме ў рабят была сустрэча з дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзем Гачко і лекцыя ў рамках дысцыпліны “Электрычнасць і магнетызм”, інтэрактыўны занятак “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы".
Трэці дзень распачаўся лекцыяй "17 верасня ў гістарычнай памяці беларускага народа". Далей рабяты сталі ўдзельнікамі круглага стала "Профільны лагер "Настаўнік Next". Школьнікі падвялі вынікі, абмяняліся меркаваннямі і падрыхтавалі насценгазету, якая адлюстравала яркія моманты лагера.
Профільны лагер "Настаўнік Next" упершыню сабраў школьнікаў у 2016 годзе. Па сумеснай ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Праект накіраваны на павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі і прыцягненне будучых абітурыентаў. Першыя два гады лагер праходзіў у перыяд летніх канікулаў школьнікаў, зараз ён працуе ў тры змены: восенню, зімой і летам.