Фінал творчага спаборніцтва пройдзе на кафедры журналістыкі 26 лістапада.
У другім (вочным) этапе рабятам трэба падрыхтаваць вуснае выступленне на зададзеную тэму і напісаць сачыненне. Па выніках вочнага этапа журы вызначыць пераможцаў і прызёраў алімпіяды і ўзнагародзіць іх дыпломамі I, II, III ступені, а ўдзельнікам, якія вызначыліся, уручаць дыпломы ў намінацыях "Лепшы завочны этап", "Лепшае эсэ" і "Лепшае вуснае выступленне".
Дарэчы, лаўрэаты алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я", залічаныя ў 2023 годзе ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у рамках праграмы лаяльнасці "Разам да новых вяршыняў" будуць атрымліваць штомесячную заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 30. 2023/2024 навучальнага года.
Алімпіяда “Медыя і я” ў Купалаўскім універсітэце праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для таго, каб папулярызаваць сярод моладзі атрыманне ведаў у галіне журналістыкі і новых медыяў, дапамагчы раскрыць творчыя здольнасці будучых журналістаў.