Удзельнікамі мерапрыемства сталі маладыя вучоныя з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, аспіранты і прадстаўнікі студэнцкага навуковага таварыства.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнулася рэктар Ірына Кітурка, якая падкрэсліла, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы створаны ўсе неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі навуковых даследаванняў і падтрымкі ініцыятыў маладых вучоных.
Ірына Фёдараўна адзначыла, што работа Савета маладых вучоных павінна быць накіравана, у першую чаргу, на стварэнне ўстойлівай базы для абароны маладымі вучонымі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, пашырэнне навуковых кантактаў унутры рэспублікі і за яе межамі, правядзенне навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў.
Старшыня Савета маладых вучоных Аляксандр Горны прадставіў увазе ўдзельнікаў пасяджэння даклад аб выніках работы Савета за 2021/2022 год. У ходзе абмеркавання быў зацверджаны план работы Савета на 2022/2023 год і намечаны перспектыўныя напрамкі работы.