Вочны этап алімпіяды па журналістыцы адбыўся 26 лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра журналістыкі, якая сабрала навучэнцаў 8-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей.
Алімпіяда па журналістыцы традыцыйна праходзіць у два этапы. Завочны тур прадугледжваў навучальнае і кантрольнае тэсціраванне, вочны - напісанне сачынення і вуснае выступленне. У гэтым годзе ў другі этап алімпіяды прайшлі 30 удзельнікаў.
Пераможцам алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я" стала навучэнка 10 класа ДУА "Гімназія №1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна" Арына Мілай.
Дыпломам II ступені ўзнагароджаны вучань 10 класа Дзмітрый Паленышоў ДУА "Гімназія №1 г.Ліда".
Дыплом III ступені атрымала вучаніца 11 класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Мазыра" Алеся Гурын.
Пераможцам у намінацыі "Лепшы завочны этап" стала навучэнка 11 класа ДУА "Гімназія №1 г.Ліда" Ангеліна Лошко.
Дыпломам пераможцы ў намінацыі "Лепшае вуснае выступленне" ўзнагароджаны вучань 8 класа ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Смаргоні" Арцём Морхат.
Дыплом пераможцы ў намінацыі "Лепшае эсэ" атрымаў вучань 10 класа Дзмітрый Паленышоў ДУА "Гімназія №1 г.Ліда".
Пасля спаборніцкай часткі рабятам прапанавалі медыяадукацыйную гульню «Медыязарадка» ад магістрантаў спецыяльнасці «Медыяменджмент».
Па выніках алімпіяды ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Лаўрэаты алімпіяды па журналістыцы "Медыя і я", залічаныя ў 2023 годзе ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы для атрымання адукацыі ў вочнай (дзённай) форме за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове (пры ўмове, што яны не атрымліваюць даплату (узнагароджанне)) па праграмах лаяльнасці "На вяршыні Алімпу - 50" і "На вяршыні Алімпу - 30"), у рамках праграмы лаяльнасці "Разам да новых вяршынь" будуць атрымліваць штомесячную заахвочвальную даплату да стыпендыі ў памеры 30% на працягу першага семестра 2023/2024 навучальнага года .
Як адзначаюць арганізатары, удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне журналістыкі, а таксама прадэманстравалі свой кругагляд і эрудыцыю.