Кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання пашырае навуковыя сувязі і актыўна выкарыстоўвае навуковы патэнцыял запрошаных спецыялістаў. У рамках праграмы «Запрошаны прафесар», для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» 14 снежня 2022 года праведзены заняткі кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам, дацэнтам кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Кукса Аксанай Аляксандраўнай.
Увазе слухачоў былі прадстаўлены лекцыі і практычныя заняткі па тэме «Банкаўскі нагляд. Наглядныя функцыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь».
У рамках лекцыйных і практычных заняткаў студэнты вывучылі прававыя асновы нагляднай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прынцыпы эфектыўнага банкаўскага нагляду і іх рэалізацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Заняткі былі праведзены ў рамках вучэбнай дысцыпліны "Грашовы зварот і крэдыт".
Студэнты актыўна праяўлялі цікавасць да вывучаемай тэмы, задавалі пытанні і прынялі ўдзел у аналізе канкрэтных сітуацый (кейс-метад) дзейнасці камерцыйных банкаў.
Удзел прадстаўнікоў ВНУ-партнёраў у навучальным працэсе дазваляе студэнтам факультэта эканомікі і кіравання азнаёміцца з новымі тэхналогіямі выкладання, арганізацыяй адукацыйнага працэсу і пашырыць свой навуковы далягляд.