У абласным туры II Рэспубліканскага прававога турніру "Сіла закона" прынялі ўдзел больш за 50 старшакласнікаў гродзенскага рэгіёну.
Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзяць у фармаце анлайн-тэставання на Дзіцячым прававым сайце. На працягу гадзіны ўдзельнікі павінны адказаць на 30 пытанняў на веданне Асноўнага закону нашай краіны.
Па выніках абласнога турніру вызначацца тры пераможцы, якія прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе.
Арганізатарамі турніру выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і БРСМ сумесна з Міністэрствам адукацыі пры падтрымцы БДУ, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.