Напярэдадні Новага года на факультэце эканомікі і кіравання адбылася дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", а таксама студэнты адправіліся ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.
На сабраныя грашовыя сродкі ў рамках работы дабрачыннага кірмашу "Ад сэрца да сэрца", які нядаўна прайшоў на факультэце эканомікі і кіравання, былі закуплены падарункі для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу, размешчанага па вуліцы Ваўковіча.
Прадстаўнікі валанцёрскага атрада факультэта эканомікі і кіравання і члены ВА ГА «БСЖ» Купалаўскага ўніверсітэта прыйшлі з віншаваннямі да выхаванцаў дзіцячага дома і ўручылі ім падарункі. Валанцёры разам з рабятамі спявалі песні і вадзілі карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Асаблівую ўвагу купалаўцы ўдзялілі паважанаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Ульянаўне Петрыга, якая ў час вайны ўдзельнічала ў падпольным і партызанскім руху. Валанцёры і Дзед Мароз са Снягуркай павіншавалі ветэрана і перадалі ёй падарункі.
З надыходзячымі святамі ўсіх! Жадаем здароўя, навагодняга пазітыўнага настрою, цяпла і утульнасці ў дамах!