Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы дзявяты раз з 20 па 22 лютага 2023 года і традыцыйна будзе прымеркаваны да Дня нараджэння ўніверсітэта. Удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з Беларусі і Расіі.
Упершыню спаборніцтвы прайшлі ў рамках святкавання 75-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта ў 2015 годзе і за некалькі гадоў сталі традыцыйнымі. Турнір праводзіцца ў рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэта ў галіне фізічнай культуры і спорту.
Кожны турнір - гэта дружалюбная атмасфера і здаровая канкурэнцыя. Усе ўдзельнікі вязуць мноства станоўчых эмоцый, а нехта знаходзіць новых сяброў. Акрамя таго, турнір садзейнічае ўсебаковаму гарманічнаму развіццю асобы ў студэнцкім асяроддзі, папулярызуе і павышае прэстыж жаночага валейбола.