24 студзеня ў Купалаўскім універсітэце прайшла В2В-сустрэча распрацоўшчыкаў інавацыйнай прадукцыі з рэзідэнтамі тэхнапарку, дзе ўдзельнікі змаглі абмеркаваць перспектывы сумеснай дзейнасці.
У апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца Дзень навукі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на працягу тыдня праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных тэме развіцця бізнесу і інавацый на базе Навукова-тэхналагічнага парка. Сённяшняя сустрэча адбылася ў фармаце свабоднага дыялога і экскурсіі па вытворчых памяшканнях.
- Безумоўна, сёння Навукова-тэхналагічны парк Купалаўскага ўніверсітэта з'яўляецца базай для развіцця інавацыйнай эканомікі краіны і, у першую чаргу, Гродзенскага рэгіёну. Супрацоўніцтва прадстаўнікоў навуковых школ і рэзідэнтаў Тэхнапарка дапамагае вырашыць некаторыя пытанні, звязаныя з удасканаленнем работы прадпрыемстваў, а таксама палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу на вытворчасці - адзначае прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч.
Рэзідэнты Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы атрымліваюць магчымасць камерцыялізаваць навуковыя распрацоўкі дзякуючы розным прэферэнцыям: нізкая арэндная плата, падатковыя льготы, а таксама магчымасць атрымаць поўную і якасную інфармацыю ад кампетэнтных юрыстаў, эканамістаў і іншых спецыялістаў. Дырэктар кампаніі-рэзідэнта «Autobogov» Дзяніс Захарэвіч, адзначыў, што ўмовы, створаныя ў Тэхнапарку, дазваляюць ажыццявіць усе вытворчыя задумкі і вырабляць якасны прадукт:
- Наша прадпрыемства аказвае комплекс паслуг па старанным і поўным доглядзе за аўтамабілем. Мы стараемся ўкараняць у нашу вытворчасць перадавыя тэхналогіі, а новыя падыходы да некаторых тэхнічных працэсаў дапамагаюць удасканаліць работу нашай вытворчасці, менавіта таму такія сустрэчы з'яўляюцца для нас асабліва важнымі.