Купалаўскі ўніверсітэт запускае серыю стрымаў, якія будуць прысвечаны навінам уступнай кампаніі ў 2023 годзе. У прамым эфіры на пытанні абітурыентаў адкажуць кампетэнтныя спікеры. Першы эфір адбудзецца ў афіцыйным акаўнце Instagram ГрДУ імя Янкі Купалы 9 лютага а 16 гадзіне. У гэтым выпуску аб паступленні ва ўніверсітэт раскажуць Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар, намеснік старшыні прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы і Ірына Карлюкова, адказны сакратар прыёмнай камісіі.
Правядзенне прамых эфіраў, прысвечаных прыёмнай кампаніі, – практыка не новая для Купалаўскага ўніверсітэта. Ужо даўно стала зразумела, што фармат жывых зносін дазваляе максімальна пагрузіцца ў тэму і лепш вывучыць пытанне.
Эфіры абяцаюць быць насычанымі, бо сёлетняя ўступная кампанія мае ў сабе шэраг навін. Залічэнне ў ВНУ будзе праходзіць па выніках двух ЦЭ (па мове і яшчэ аднаму прадмету на выбар абітурыента) і аднаго ЦТ (ці ўступнага іспыту ва ўніверсітэце), а таксама сярэдняга бала атэстата. Сярод дакументаў, неабходных для паступлення ў ВНУ, абавязковай зараз з'яўляецца характарыстыка са школы ці каледжа (для выпускнікоў 2023 года). Як і раней, абітурыент мае магчымасць паступаць у адну ВНУ не толькі на канкрэтную спецыяльнасць, але і на групу спецыяльнасцей.
Новаўвядзеннем гэтай прыёмнай кампаніі з'яўляецца магчымасць паступіць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па выніках універсітэцкай алімпіяды, прызёры якой змогуць стаць студэнтамі-купалаўцамі без уступных іспытаў і ЦТ! Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае ў сябе ў 2023 годзе профільныя алімпіяды па 6 вучэбных прадметах: біялогія, гісторыя Беларусі, руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, матэматыка і фізіка.
Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені змогуць паступіць на 17 з 54 спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без уступных іспытаў. Удзельнікамі ўніверсітэцкай алімпіяды могуць быць навучэнцы 11 класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Алімпіяды праходзяць у два этапы - папярэдні адбыўся ў лістападзе-снежні ў дыстанцыйнай форме, а заключны этап, вочны, пачнецца ўжо зусім хутка. 18 лютага адбудуцца алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і матэматыцы, 19 лютага - па біялогіі, гісторыі Беларусі і фізіцы, а 25 лютага школьнікі вырашаць заданні па біялогіі (для спецыяльнасцей педагагічнага факультэта), рускай мове і літаратуры, а таксама па матэматыцы (для інжынерных спецыяльнасцей).
Дарэчы, сёлета ў Купалаўскім універсітэце аб'яўлены набор на новыя спецыяльнасці: "Электраэнергетыка і электратэхніка" (дзённая форма) і "Тылавое забеспячэнне войскаў" з прафілізацыяй "Гаруча-змазачныя матэрыялы". Нагадаем, што летась Купалаўскі ўніверсітэт таксама прадставіў навінкі. Гэта "Біяхімія" (дзённая форма), "Журналістыка (вэб-журналістыка)" (дзённая форма), "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)" (завочная скарочаная форма), а таксама з мінулага года ажыццяўляецца набор дзяўчат на ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.
Сачыце за абнаўленнямі на сайце ўніверсітэта, а таксама ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць актуальную інфармацыю, а таксама абавязкова дадайце ў закладкі сайт abit.by https://abit.grsu.by/