У рамках дыскусійнага клуба праводзіцца абмеркаванне актуальных грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурна-сусветаглядных праблем, разглядаюцца пытанні месца і ролі моладзі ў сучасным грамадстве. Акрамя гэтага, члены клуба сустракаюцца з прадстаўнікамі навуковай эліты купалаўскага ўніверсітэта, айчынных і замежных акадэмічных супольнасцяў, прафесійнымі дзеячамі культуры і адукацыі, прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта, горада, рэгіёна.
На мінулым тыдні адбылося паседжанне дыскусійнага клуба для англамоўных студэнтаў-купалаўцаў, удзел у якім прынялі студэнты з Кітая, Ірака, Конга, а таксама Беларусі. Тэма сустрэчы – «Сучасныя антрапалагічныя фарсайт-праекты: рызыкі і перспектывы» выклікала вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў».
Падчас дыскусіі было адзначана, што фарсайт-праекты адрозніваюцца ад традыцыйнага прагназавання тым, што ўлічваюць шматварыянтнасць будучыні, а таксама магчымасць чалавека ўплываць на яе. Былі разгледжаны асноўныя лічбавыя антрапалагічныя фарсайт-праекты, а таксама тэндэнцыі кібаргізацыі чалавека. Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі праблему ўзаемадзеяння чалавека са штучным інтэлектам і робататэхнікай на рынку працы і ў прыватнай сферы.
У дыскусіі прынялі ўдзел дацэнт кафедры замежных моў, кандыдат філасофскіх навук Іна Лісоўская, дацэнт кафедры філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Аляксандра Дубравіна, кіраўнік клуба - прафесар кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук Сняжана Семярнік.
Таксама адбылося пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» на тэму «Сям'я, шлюб і праблема дзіцянараджэння. Ці трэба забараніць аборты?».
Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі пытанне, які тып адносін для маладых людзей з'яўляецца больш пераважным: традыцыйная юрыдычна аформіла свае адносіны і вянчаная сям'я, альбо толькі юрыдычна аформлены грамадзянскі шлюб або працяглае неафіцыйнае сужыццё або "вольныя адносіны без абавязацельстваў".
Былі выказаны розныя меркаванні. Аднак больш пераканаўчай была аргументацыя на карысць неабходнасці стварэння моцных легітымных у юрыдычным і духоўным плане сем'яў.
У якасці экспертаў на пасяджэнне былі запрошаны іерэй кафедральнага сабора Аляксандр Гук, прадстаўнік Гродзенскага цэнтра абароны жыцця і сям'і "Радзіма" Мікалай Байда і кіраўнік дадзенага цэнтра Марына Валачкова. Іерэй Аляксандр расказаў студэнтам аб цноце. Таксама ён раскрыў сэнс сакрамэнту шлюбу, падкрэсліўшы, што шлюб – гэта не гарантыя шчаснага сямейнага жыцця, а Божае благаслаўленне, духоўная дапамога сямейнай пары ў пабудове моцных адносін на ўсё жыццё. Ці скарыстаецца сям'я гэтай дапамогай ці не – залежыць ад той духоўнай працы, якую пара гатова прыкладаць для захавання сваіх адносін.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася дапамога сям'і, якую аказвае нашая дзяржава. Было адзначана, што сістэма прававых, маральных і рэлігійных норм, якая склалася ў краіне, - гэта не абмежаванне свабоды маладых людзей у пытаннях міжасобасных узаемадзеянняў, але дапамога грамадства ва ўмацаванні сямейных адносін. Удзельнікі ўзнялі тэму разводаў і абмеркавалі іх прычыну, а таксама надалі ўвагу тэме абортаў.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел у дыскусіі.