Купалаўцы прадставілі ўніверсітэт на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кампаратыўныя гісторыка-філалагічныя даследаванні ў эпоху глабалізацыі» ва Уральскім федэральным універсітэце імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына (г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя).
Прадстаўнікі філалагічнага факультэта Святлана Ганчар, Лілія Кавалёва, Жанна Караткевіч, Алена Шэйко прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Кампаратыўныя гісторыка-філалагічныя даследаванні ў эпоху глабалізацыі", якая праходзіла ў рамках Міжнароднага Канвента Уральскага гуманітарнага інстытута-2023 ва Уральскім федэральным універсітэце імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына (г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя) 17-18 сакавіка 2023 года.
У рэжыме анлайн былі прадстаўлены даклады на секцыі «Пераклад як міжкультурная камунікацыя. Новыя віды і магчымасці перакладу на сучасным этапе», у якіх адлюстраваны актуальныя пытанні падрыхтоўкі будучых перакладчыкаў у кантэксце ідэі міжкультурнага дыялогу і сацыякультурныя аспекты перакладу мастацкіх твораў беларускай класікі на англійскую мову.
Запрашэнне да ўдзелу ў мерапрыемстве было атрымана па выніках візіту на кафедру англійскай філалогіі доктара філалагічных навук, прафесара Вольгі Рыгораўны Сідаравай вясной 2022 года ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар".