Канферэнцыя "Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва" пройдзе з 21 па 22 красавіка з выданнем друкаванага зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у РІНЦ.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць гісторыю архітэктуры, архітэктуру будынкаў і збудаванняў. Пагавораць аб сучасных канструкцыях будынкаў і збудаванняў, метадах разліку, а таксама падзеляцца вынікамі даследаванняў у галіне сучасных матэрыялаў і тэхналогій у будаўніцтве.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя ва ўзросце да 30 гадоў. Для ўдзелу ў навуковай падзеі неабходна да 4 красавіка 2023 г. даслаць у аргкамітэт на электронную пошту.kaf_mbs@grsu запоўненую рэгістрацыйную карту на кожнага ўдзельніка канферэнцыі, матэрыялы артыкула для зборніка, аформленыя ў адпаведнасці з прыкладзенымі патрабаваннямі.
Больш падрабязна ў інфармацыйным лісце..