Адбыліся спаборніцтвы па плаванні сярод навучэнцаў у праграме круглагадовай спартакіяды-2022/2023.
Месца ў агульнакамандным заліку сярод мужчын размеркаваліся наступным чынам: 1 месца заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Строк; 2 месца - у ваеннага факультэта, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Іван Крупеніч; 3 месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Флерка.
У агульнакамандным заліку сярод жанчын вынікі наступныя: 1 месца заняў філалагічны факультэт, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Валянціна Вашкевіч; 2 месца - у факультэта біялогіі і экалогіі, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксей Абялеўскі; 3 месца заняў юрыдычны факультэт, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Грабовік.