Купалаўцы падарылі шпакоўні, зробленыя студэнтамі ў рамках універсітэцкага этапу марафону “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!"
У госці да дзяцей прыйшлі старшыня прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Марта Калеснік, сакратар ВА/РК ГА «БРСМ» Вадзім Гунько і актыў арганізацый.
Рабяты былі вельмі радыя гасцям, якія прыйшлі да іх з падарункамі. Маляняты самі распавялі, для чаго патрэбныя шпакоўні, і з задавальненнем пагаварылі з купалаўцамі аб важнасці беражлівых адносін да прыроды.
Выказваем вялікую падзяку дзіцячаму саду за прадстаўленую магчымасць сустрэчы.