6 красавіка 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.02.02 пры дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзіма Хартоўскага на суісканне вучонай ступені доктара фізіка 01.01.02 - дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне.
Тэма дысертацыі: "Кіравальнасць лінейных дынамічных сістэм з паслядзеяннем: якасны аналіз і пабудова рэгулятараў". Навуковы кансультант: Анатоль Калінін, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры метадаў аптымальнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.