Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л.М. Талстога, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і аддзяленне Расійскага гістарычнага таварыства ў Тульскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай студэнцкай інтэрнэт-алімпіядзе "Гісторыя Перамогі".
Удзел у Алімпіядзе дае магчымасць праверыць веды і пашырыць кругагляд аб падзеях і героях фронту і тылу, якія сваім гераізмам і мужнасцю набліжалі Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне!
Удзельнікам прапануецца адказаць на пытанні, размешчаныя на сайце ТДПУ імя Л.М. Талстога да 9 мая. Прайсці тэст можна толькі адзін раз. Адказы на заданні Алімпіяды апрацоўваюцца ў рэжыме анлайн.
Журы падвядзе вынікі і вызначыць пераможцаў і прызёраў не пазней за 25 мая. Пераможцы алімпіяды і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат. Зарэгістравацца і даведацца падрабязную інфармацыю аб Алімпіядзе можна на сайце ТДПУ імя Л.М. Талстога.
Адрас электроннай пошты: olimpiada_pobeda75@tsput.ru