13-14 красавіка фізіка-тэхнічны факультэт праводзіць ужо якая стала традыцыйнай XXXI міжнародную навукова-практычную канферэнцыю аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану".
Удзельнічаюць у навуковай падзеі 148 маладых даследчыкаў з Купалаўскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Інстытута фізікі НАН Беларусі, Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.
Сёлета да працы канферэнцыі падключыліся і калегі з Узбекістана: Ургенчскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Бухарскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Праневіч, які ўзгадаў і пра тое, што менавіта на гэтай канферэнцыі ён выступаў са сваім першым навуковым дакладам. Таксама прарэктар пажадаў усім плённай працы.
Праца канферэнцыі арганізавана ў змешаным фармаце: частка дакладаў будзе прадстаўлена ў рэжыме анлайн. Працуюць чатыры секцыі: вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану; матэматычныя метады і камп'ютарнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану; прыборы і тэхніка эксперымента; актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаванага стану.
Праграма і матэрыялы канферэнцыі даступны на сайце факультэта.
Па выніках работы канферэнцыі будуць вызначаны аўтары найлепшых дакладаў у кожнай секцыі. Жадаем усім удзельнікам плённых зносін!