На экватары першага сезона праекта "Адкрытае навучанне" выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі пашыранае ўяўленне аб сэрвісах Google для адукацыі.
Мадэратарам навучальнага семінара выступіла старшы выкладчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Ілона Недзялеўская, якая на працягу некалькіх гадоў з'яўлялася арганізатарам Школы інфармацыйна-камунікацыйнай пісьменнасці для педагагічных кадраў устаноў адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Ілона Недзялеўская акцэнтавала ўвагу выкладчыкаў і студэнтаў на тыя сэрвісы Google, якія зручныя, практычныя і эфектыўныя ў выкарыстанні, а таксама, зыходзячы з асабістага досведу, прапанавала арыенціры і рэкамендацыі па выбары сэрвісаў Google для дасягнення пэўных навучальных мэт.
- Сэрвісы Google дазваляюць арганізаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, спланаваць сумесную працу ў лічбавым асяроддзі, пісьменна размеркаваць рэсурсы, час, індывідуальныя запыты студэнтаў, забяспечыць неабходнымі інструментамі рашэнне разнастайных навучальных задач, - падкрэсліла мадэратар семінара. - У выніку нават тэхнічна не падрыхтаваныя выкладчыкі ў стане хутка асвоіць карысныя, бяспечныя і, што немалаважна, бясплатныя сэрвісы Google.
Сесія пытанняў і адказаў дапамагла ўдзельнікам семінара ўдакладніць дэталі інтэграцыі сэрвісаў Google і платформы Moodle, вызначыць парадак распрацоўкі тэстаў у сэрвісе Google Формы, даведацца пра індывідуальныя перавагі мадэратара.
Наступнае мерапрыемства праекта "Адкрытае навучанне" адбудзецца 11 мая 2023 года (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а, пачатак у 15:05). Арганізатары запрасілі прачытаць "Лекцыю аб лекцыі" дацэнта кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, кандыдата педагагічных навук Алену Бэкман.
Усе матэрыялы мінулых мерапрыемстваў даступныя ўсім жадаючым у фармаце 24/7 на старонцы праекта.