На ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па ваенна-прыкладным мнагаборстве і мнагаборстве ВСК. Зборная каманда купалаўцаў ваеннага факультэта заняла першае месца!
Удзел у чэмпіянаце бралі ваенныя факультэты вышэйшых навучальных устаноў. На працягу трох дзён удзельнікі спаборніцтваў праходзілі разнастайныя выпрабаванні. Сярод іх былі бег на 100, 1000 і 3000 метраў, падцягванне на перакладзіне, пераадоленне адзінай паласы перашкод, кіданне гранты на далёкасць.
Па выніках чэмпіянату пераможцам стала зборная каманда вайсковага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Важкі ўклад у дасягненне гэтага выніку ўнеслі начальнік курса батальёна курсантаў капітан Міхаіл Максімук, які заняў 1 месца ў кіданні гранаты, старшы сяржант Антон Чайчыц, які заняў 2 месца ў ваенна-прыкладным мнагабор'і. Таксама выдатна сябе паказаў старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў падпалкоўнік Павел Кірмель, які заняў два 1-х месцы, ён стаў лепшым у бегу на 1 км і ў пераадоленні адзінай паласы перашкод.
Віншуем каманду ваеннага факультэта з упэўненай перамогай!