Прыняць удзел у конкурсе могуць усе, у каго ёсць ідэі інавацыйных праектаў у розных галінах. Падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна да 22 мая.
Традыцыйна арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта конкурсу - актывізацыя праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі, а таксама забеспячэнне экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі стартап-праектаў.
Эксперты змогуць вызначыць лепшых у наступных намінацыях: «Бізнес інавацыя», «Сацыяльная ініцыятыва», «Праект для універсітэта», «Інавацыйнае IT-рашэнне для бізнесу», «Футурыстычная ідэя».
Пераможцам конкурсу будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць фінансаванне для рэалізацыі сваёй ідэі пры падтрымцы Студыі праектаў і стартапаў і Цэнтра трансферу тэхналогій, а таксама прыняць удзел у конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Паспейце падаць заяўку, магчыма, менавіта ваш стартап-праект стане найлепшым! Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца ТУТ.