Семінар-трэнінг, накіраваны на эфектыўную працу старастаў навучальных груп у сацыяльных сетках прайшоў у рамках праекта "Школа стараст".
Як арганізаваць узаемадзеянне вучэбнай групы ў сацыяльных сетках, зрабіць акаўнт студэнцкай групы цікавым і інфарматыўным? На гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі адказы члены Савета старастаў універсітэта.
Мадэратарам сустрэчы выступіла Зязюлевіч Анастасія Вадзімаўна дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук. Анастасія Вадзімаўна абмеркавала з дзецьмі стварэнне кантэнт-плана і інструменты планавання, неабходныя для прадуктыўнай работы старасты вучэбнай групы ў сацыяльных сетках, эфектыўныя формы прадстаўлення інфармацыі аб падзеях і мерапрыемствах, якія праводзяцца на факультэце ў Інтэрнет-прасторы.
Аналагічныя семінары ў далейшым будуць праведзены членамі Савета для старастаў сваіх факультэтаў.