Студэнты філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у VIII Рэспубліканскай студэнцкай ваенна-навуковай канферэнцыі «Гэтых дзён не змоўкне слава».
Праца канферэнцыі праходзіла ў трох секцыях: «Асноўныя вехі і падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.», «Ваенна-патрыятычнае выхаванне» і «Ваенная медыцына». Арганізатары мерапрыемства-ваенная кафедра Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Студэнты першага курса філалагічнага факультэта Таццяна Івашкевіч, Дар'я Жусін, Віялета Лісоўская, Ангеліна Мікалаева ўпершыню прадставілі свае даклады на канферэнцыі. Юлія Гінак, Анастасія Магер, Ксенія худзізна, Вераніка Саўко працягнулі распачатую ў мінулым годзе работу па вывучэнні і захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.