На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму прайшло пасяджэнне дыскусійнага клуба "Саюз палемістаў".
Дыскусійны клуб «Саюз палемістаў» - гэта месца, дзе збіраюцца студэнты і выкладчыкі і абмяркоўваюць актуальныя пытанні. Тэма першай сустрэчы была "Стэрэатыпы: саладосць або гадасць". Актыўная дыскусія, факты і меркаванні, гарачыя дэбаты - усё гэта пра дыскусійны клуб «Саюз палемістаў».
Падобныя дыскусійныя клубы дапамагаюць пашырыць кругагляд, паглядзець не тыя ці іншыя тэмы пад зусім іншым кутом. Акрамя таго, студэнты вучацца аргументавана выказваць сваё меркаванне, што садзейнічае павышэнню ўзроўню камунікатыўнай культуры.