Па ўсёй Гродзеншчыне роўна ў 11.00 ва ўрачыстай абстаноўцы быў узняты флаг краіны і выкананы дзяржаўны гімн. Акцыя сёлета прайшла пад дэвізам "Сімвалы незалежнасці, міру і стварэння".
Галоўнай пляцоўкай урачыстасці ў Гродне стала Плошча Леніна. Падобныя цырымоніі ў Гродне прайшлі ля Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу воінам-пагранічнікам, на пляцоўках устаноў адукацыі Гродна.