12 мая адбылося падпісанне дамовы з новым рэзідэнтам. Колькасць рэзідэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта імкліва павялічваецца. На гэты момант у ліку рэзідэнтаў Навукова-тэхналагічнага парка 34 прадпрыемствы.
Па словах дырэктара кампаніі ТАА «ЭКСПЕРТ НК» Артура Дрындрожыка, мэтамі праекта развіцця дзейнасці фірмы з'яўляецца арганізацыя вытворчасці і рэалізацыі імпартазамяшчальнай экспартаарыентаванай прадукцыі: прыбораў і сродкаў неразбураючага кантролю (НК), аказанне паслуг паверкі і абслугоўвання прыбораў НК; падрыхтоўка і атэстацыя спецыялістаў НК; абсталяванне, атэстацыя і акрэдытацыя лабараторый НК.
− У Тэхнапарку выдатныя плошчы і абсталяванне, а таксама статус рэзідэнта дае нямала прэферэнцый. Мы лічым, што Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы валодае неабходным рэсурсам для рэалізацыі дзейнасці фірмы і стане той пляцоўкай, якая дапаможа нам эфектыўна развівацца і канкурыраваць на эканамічным рынку, - адзначыў дырэктар кампаніі ТАА "Эксперт НК".
Рэалізацыя бізнес-праекта ўключае наступныя мерапрыемствы:
- арганізацыя вытворчасці прыбораў НК на высокатэхналагічным абсталяванні па інавацыйнай тэхналогіі з Расіі;
- арганізацыя экспарту прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і краіны СНД;
- распрацоўка і ўкараненне новых прыбораў і сродкаў ПК, у тым ліку ў супрацоўніцтве з ГрДУ імя Янкі Купалы і іншымі навуковымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь;
- абарона правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (прыборы, тэхналогіі);
- павелічэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі;
- уваходжанне ў профільныя гандлёвыя інтэрнэт пляцоўкі;
- вывучэнне і асваенне новых рынкаў збыту;
- стварэнне новых працоўных месцаў;
- павелічэнне выручкі і падатковых паступленняў.