25 мая ў савеце па абароне дысертацый Д 01.42.04 пры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі «Генезіс і эвалюцыя жанру балады ў рускай паэзіі канца XVIII – пачатку XXI стст.: хранатоп, сюжэт , суб'ектная арганізацыя».
Дысертацыя была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.08 – Тэорыя літаратуры. Тэксталогія выпускніком аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта, старшым выкладчыкам кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Таццянай чаркес. Навуковы кіраўнік-доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі Таццяна Аўтуховіч.