Штогод студэнты факультэта гісторыі камунікацыі і турызму праходзяць археалагічную практыку ў самых розных мясцінах. Сёлета хлопцы ўпершыню адправіліся на раскопкі ў археалагічны комплекс на рацэ Менка, дзе быў знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава. Раскопкі праходзілі пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі.
7 ліпеня 2023 года на археалагічным комплексе на рацэ Менка, дзе з канца мая вядуцца маштабныя даследаванні гарадзішча і селішчаў, быў знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавога знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра. У мінулым годзе было зроблена першае такое адкрыццё, якое ў значнай ступені паўплывала на планы маштабнага вывучэння гісторыка-культурнай каштоўнасці каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна.
Купалаўцы засталіся пад вялікім уражаннем ад працы! Студэнты адзначылі, што яны набылі важныя практычныя навыкі і былі рады стаць датычнымі да даследавання такога важнага археалагічнага аб'екта.