З 14 па 15 ліпеня ў рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшлі святочныя мерапрыемствы Дня моладзі.
Студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы школ і каледжаў, творчыя калектывы і працоўная моладзь з усёй краіны прыбылі ў Віцебск, каб паўдзельнічаць у феерычным, маштабным фестывалі, атрымаць шмат эмоцый і прыемных уражанняў.
15 ліпеня Дзень моладзі пачаўся з патрыятычнай акцыі #В мире и созидании. Купалаўцы сталі гледачамі выступлення народнага тэатра Браслаўскага раённага цэнтра культуры, які падрыхтаваў пастаноўку "Генацыд беларускага народа". Далей дэлегацыя прайшла ў складзе маладзёжнага маршу па адной з цэнтральных вуліц горада.
Важнай часткай Дня моладзі стала дыялогавая пляцоўка, дзе адбылася дыскусія з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі і Цэнтральнага камітэта БРСМ. Усе ўдзельнікі форуму змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і паўдзельнічаць у інтэрактыве з Міністрам адукацыі.
Кульмінацыяй Дня моладзі на XXXII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў гала-канцэрт закрыцця, на якім выступілі папулярныя артысты беларускай эстрады.