Купалаўцы прымаюць удзел у II гульнях краін СНД у складзе спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.
Стартаваў самае маштабнае свята спорту, якое ахапіла ўсю краіну. У міжнародных гульнях прымаюць удзел і спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы.
У спаборніцтвах па баскетболе 3х3 выступіць студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгена Бярнацкая. У вольнай барацьбе за званне наймацнейшага пазмагаецца студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Иодковский. Усю трапнасць і спрыт у спаборніцтвах па кулявой стральбе прадэманструе студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Яна Цыдзік. А замкне цудоўную чацвёрку выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Вераніка Мікановіч, майстар спорту міжнароднага класа, якая прыме ўдзел у спаборніцтвах па хакеі на траве.
Жадаем поспеху нашым спартсменам і вялікіх перамог!